Яго абвінавачваюць у атрыманьні хабару 2 тысячы даляраў. Намесьніка старшыні суду затрымалі ў сваім службовым кабінэце падчас атрыманьня хабару. Пасьля адкрыцьця крымінальнай справы Генадзя Дашука адпусьцілі пад падпіску аб нявыязьдзе.
Генадзь Дашук некалькі гадоў працаваў на пасадзе намесьніка старшыні суду. Калі ў судзе будзе даказана, што ён атрымаў хабар у асабліва буйных памерах, былы судзьдзя можа на некалькі гадоў апынуцца за кратамі.