Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 11 ЧЭРВЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша Ніва”, 1913 год:

“Дагэтуль цыркулярамі было забаронена “Нашу Ніву” выпісваць і чытаць усім вучыцелям Віленскага Вучэбнага Округа, усім бацюшкам, усім паштовым чынам, усім ваенным чынам, усім паліцэйскім чынам, а цяпер забаранілі “раз і назаўсёды” чытаць “Нашу Ніву” яшчэ і вучням Варанецкай сельска-гаспадарчай школы. Страшны зьвер гэта “Наша Ніва”!”


“Сталинская молодёжь”, 1953 год. В.Нікалаеў рэцэнзуе аповесьць “Зямля маладзее” Ігната Дуброўскага:

“Усе без выключэньня героі паказаныя аднабока. Кола іх інтарэсаў абмежаванае толькі асушэньнем балот. Нават студэнты і прафэсар Казулін з жонкай, ня кажучы ўжо пра калгасьнікаў, амаль увесь час гавораць пра асушэньне балот. Але ж насамрэч такога не бывае… Замест паказу жывых пачуцьцяў аўтар месцамі абмяжоўваецца кароткім інфармацыйным пераказам… Пакідае жадаць лепшага і мова аповесьці. Героі яе гавораць бляклай, аднастайнай мовай. Многія недахопы аповесьці аўтару цяжка было бы пабачыць самому. Дапамагчы яму ў гэтым павінна была камісія па рабоце з маладымі аўтарамі Саюзу пісьменьнікаў БССР”.


“Голас Радзімы”, 1973 год:

“Калярыйнасьць харчаваньня савецкіх людзей вышэй, чым у такіх разьвітых капіталістычных краінах, як ФРГ і Англія. Такія высновы зроблены ў спэцыяльным дасьледаваньні Камісіяй ААН па правах чалавека. Міністар гандлю СССР Аляксандар Струеў камэнтуе гэты факт: “Высновы Камісіі ААН па правах чалавека ў адносінах рацыёну і калярыйнасьці харчаваньня ў СССР правільныя і адпавядаюць сапраўднасьці. Хацеў бы толькі зазначыць, што высокая калярыйнасць ежы ў СССР — вынік усё большага ўжываньня найбольш каштоўных у харчовых адносінах прадуктаў. Існуюць навукова абгрунтаваныя нормы харчаваньня. У нас забясьпечанае насельніцтва хлебам, хлебабулачнымі вырабамі, цукрам забясьпечанае на ўзроўні, які нават перавышае навукова абгрунтаваныя нормы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG