Чакаецца, што гэты нумар пад шапкай “Предпринимательская газета за Белорусскую деловую газету” зьявіцца ў менскіх шапіках ужо ў сераду – колькасьць асобнікаў будзе адпавядаць раней заплянаванай для “Предпринимательской газеты”. Таму большую частку накладу будуць прадаваць прыватныя распаўсюднікі.
Тым часам у Менску пакуль адмаўляюцца друкаваць штотыднёвік “Салідарнасць”, які таксама падзяліўся газэтнай плошчай з “БДГ”. У рэдакцыі “Салідарнасці” ў Салігорску працягваецца праверка.
Яшчэ аднаго партнэра прыпыненага выданьня – англамоўную газэту “Belarus Today” – таксама напаткалі цяжкасьці. Хаця расейскамоўных матэрыялаў “БДГ”, нягледзячы на адпаведныя анонсы, у чарговы нумар ня ставілі, усе старонкі на ангельскай мове павезьлі з друкарні на кантроль у Міністэрства інфармацыі.