Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЎЛАДЗІМЕР ЦІМАШЭВІЧ: “ПАКУЛЬ ТРЭБА АРЫЕНТАВАЦЦА НА 1 ЛІПЕНЯ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Сёньня ў Варшаве распачалося двухдзённае паседжаньне польскага ўраду, у часе якога будзе ацэнены стан падрыхтоўкі Польшчы да ўвядзеньня візавага рэжыму для ўсходніх суседзяў, а таксама магчымасьці атрыманьня беларускіх і расейскіх візаў грамадзянамі Польшчы. Пасьля гэтага будзе вызначаны канчатковы тэрмін увядзеньня візаў.

Польскі міністар замежных справаў Уладзімер Цімашэвіч, аднак, падкрэсьліў сёньня, што ў прынцыпе Польшча гатовая перайсьці на візавы рэжым ад 1 ліпеня гэтага году, у адпаведнасьці з дамоўленасьцямі Варшавы з Эўразьвязам, і менавіта на гэтую дату трэба арыентавацца.

Словы кіраўніка польскай дыпляматыі падцьвердзіў сёньня і кіраўнік Бюро Нацыянальнай Бясьпекі Польшчы Марэк Сівец.

(Сівец: ) “Польшча гатовая ўвесьці візавы рэжым ад 1 ліпеня 2003 году. Мы падрыхтаваныя тэхнічна, маем дастатковую колькасьць консульскіх установаў. Аднак гэты тэрмін залежыць ня толькі ад Польшчы, але і ад пазыцыі Эўрапейскай камісіі”.

Неафіцыйна паведамляецца, што галоўнай перашкодай для ўвядзеньня візавага рэжыму ёсьць пазыцыя Расеі, зь якой Польшча ня можа дамовіцца адносна коштаў візаў. Адпаведныя дамовы з Менскам і Кіевам практычна гатовыя да падпісаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG