Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЮЗ КІНЭМАТАГРАФІСТАЎ ВЫГАНЯЮЦЬ З ПАМЯШКАНЬНЯ


Галіна Абакунчык, Менск

Пракамэнтаваць гэты факт у Саюзе кінэматаграфістаў не знайшлося каму — паводле супрацоўнікаў, кіраўніцтва на месцы не было, і засьпець некага вельмі цяжка. Але што афіцыйны дакумэнт зь Менгавыканкаму паступіў — пацьвердзілі.

Чальцы ж суполкі ўпэўненыя, што пазбаўленьне памяшканьня Саюзу ёсьць працягам наступу ўладаў на вольны беларускі кінэматограф. Ён распачаўся яшчэ з арыштам абсталяваньня незалежнага цэнтру кінэматаграфіі. Цяпер жа ўлада, так бы мовіць, аддзячыла кіраўніцтву арганізацыі за маўчаньне ў той сытуацыі, а таксама падчас расправы над іншымі творчымі суполкамі, — кажа кінарэжысэр і сябра Саюзу Юры Хашчавацкі.

(Хашчавацкі: ) “Кіраўніцтва павінна было змагацца за нашую апаратуру, але яны нават не паспрабавалі гэтага зрабіць. Калі ўлады “наехалі” на Саюз пісьменьнікаў, Саюз кінэматаграфістаў нават палец на палец не паклаў, каб падтрымаць сваіх калегаў па творчым цэху. Яны думаюць, што адседзяцца — сьмешна, не адседзяцца. Уладзе хочацца есьці, і яна зьесьць усіх”.

Аналягічнага меркаваньня трымаецца яшчэ адна сяброўка саюзу, заснавальніца незалежнай студыі “Тацяна” Ірына Пісьменная. Пры поўным маўчаньні кіраўніцтва саюзу, больш за паўгоду на студыі доўжыцца фінансавая праверка, падчас якой былі незаконна сканфіскаваныя эталёны адзьнятых кінастужак, а праца студыі ўвесь гэты час спаралізаваная. Тым ня менш, наступ на Саюз кінэматаграфістаў спадарыня Пісьменная называе наступам на ўвесь незалежны беларускі кінэматограф.

(Пісьменная: ) “Саюз кінэматаграфістаў мог мець вялікую ролю ў справе, неабходнай не пэрсанальна сябрам Саюзу, а ўсёй краіне, якая ня мае кіно. Замест таго, каб беларускі кінэматограф набіраў сілы і станавіўся на ногі, а ён цяпер у ляжачым стане, улады спрабуць закрыць Саюз, які аб’ядноўвае творцаў. Мне падаецца, што гэта тая апошняя кропля атруты, якая завершыць усё гэтае становішча”.

Паводле сяброў арганізацыі, Саюз кінэматаграфістаў шукае прытулку ў адным са старэйшых кінатэатраў “Ракета”. Гэта азначае яшчэ й фінансавы крах і скасаваньне дзейнасьці, бо цяпер арганізацыя выжывае за грошы ад арэнды памяшканьняў. У “Ракеце” такой магчымасьці няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG