Студэнты аддаюць перавагу музычным, спартовым ды кампутарным выданьням. Што да грамадзка-палітычнай інфармацыі, вось тыповыя адказы:
(Студэнтка: ) “Не чытаю, не люблю газэты”.
(Карэспандэнт: ) “А адкуль вы бераце інфармацыю?”
(Студэнтка: ) “З тэлевізіі ці радыё”.
(Студэнт: ) “У асноўным “Кампутарныя навіны”, такога пляну, ну й спартовыя”.
(Карэспандэнт: ) “А грамадзка-палітычныя навіны?”
(Студэнт: ) “Зрэдку, калі час ёсьць. У асноўным “Белорусскую газету”. Але ў асноўным радыё”.
Яшчэ адзін адказ, тыповы для маладых людзей:
(Студэнт: ) “Я не чытаю”.
(Карэспандэнт: ) “А адкуль бераце навіны?”
(Студэнт: ) “З Інтэрнэту”.
Таксама людзі студэнцкага веку часьцей крытыкуюць дзяржаўную прэсу:
(Дзяўчына: ) “Ня ведаю, неяк купляла пару разоў, мне не спадабалася. Шмат усяго, а глузду няма”.
(Студэнт: ) “Дзяржаўныя выданьні катэгарычна нецікавыя: суха і шаблённа”.
Пра незалежную прэсу:
(Студэнт: ) “Цікава, бо інфармацыя заўжды сьвежая, цікавая, выдатная падача”.
(Хлопец: ) “Вядома, недзяржаўныя. Я не набываю газэты, але бяру ў сяброў. Мае сябры чытаюць толькі незалежную прэсу”.
Лепш за ўсё тэндэнцыю ў продажу ведаюць, канечне ж, кіяскёркі:
(Карэспандэнт: ) “У вас часьцей якія газэты купляюць?”
(Кіяскёрка: ) “Газэты, якія выходзяць раз на тыдзень”.
(Карэспандэнт: ) “Ці можна падзяліць дзяржаўныя-недзяржаўныя, што больш?”
(Кіяскёрка: ) “У прынцыпе, цікавяцца і тымі, і тымі газэтамі”.
(Карэспандэнт: ) “Што ў вас ёсьць: “Наша Ніва”, “БДГ” была, “Народная воля”?”
(Кіяскёрка: ) “Гэтыя газэты някепска ідуць у нашым шапіку. “Народная воля” практычна ўся разыходзіцца. У нас раўнацэнна бяруць і “СБ”, і “Рэспубліку”, і “Вечерний Минск”.
Другая кіяскёрка заўважыла, што шмат залежыць ад гучнасьці падзеі:
(Другая кіяскёрка: ) “Калі штосьці добрае надрукавалі — усё запар бяруць”.
Колькасьць забаўляльных выданьняў у нашых кіёсках сьведчыць пра тое, што менавіта спэцыялізаваныя і забаўляльныя газэты найбольш папулярныя сярод менчукоў. Вось адказ, які тлумачыць, чаму многія менчукі не цікавяцца беларускімі грамадзка-палітычнымі мэдыямі:
(Спадарыня: ) “Свабода” ваша на ўзроўні “Советской Белоруссии”. Толькі зь іншым знакам. У асноўным чытаю расейскія газэты. Больш цікавыя, больш інфармацыі. А нашыя: мала інфармацыі, усе палітызаваныя, толькі з рознымі знакамі. Даводзіцца чытаць расейскія”.
У кожным выпадку, пра беларускія незалежныя газэты найбольш вычарпальна сказала адна з кіяскёрак:
(Кіяскёрка: ) “У іх ёсьць свае пакупнікі”.