Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“РАСПРАВА З МЭДЫЯМІ”


Аляксей Дзiкавiцкi, Варшава

“Улады Беларусі распачалі працэс канчатковай расправы з апазыцыйнымі мэдыямі і атакавалі найбольш сур’ёзнае незалежнае выданьне – “Беларускую дзелавую газэту”, – піша ў сёньняшнім нумары аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita”.

У артыкуле “Расправа з мэдыямі” падрабязна апісаныя прычыны прыпыненьня выхаду “БДГ” ды мэханізмы ўціску, якія беларускія ўлады ўжываюць каб зрабіць немагчымым нармальнае існаваньне незалежных газэтаў.

Аднак найбольш цікавымі падаюцца разважаньні аўтара артыкулу Пятра Касьціньскага, які ў адмысловым камэнтары піша, што калі гэткая палітыка ўладаў у дачыненьні да незалежнай прэсы будзе працягвацца, дык у хуткім часе акажацца, што ў выпадку выбараў ці рэфэрэндуму ў Беларусі грамадзяне змогуць пазнаёміцца толькі з пазыцыяй афіцыйнага Менску ці пазыцыяй расескіх палітыкаў.

Сп. Касьціньскі адзначае, што перасьлед мэдыяў, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзкіх арганізацыяў сьведчаць аб тым, што сытуацыя ў Беларусі пагаршаецца, бо ўлады выразна хочуць узмацніць кантроль над грамадзтвам.

“Шлях Беларусі да стварэньня грамадзянскай супольнасьці падаецца цяпер яшчэ больш цяжкім і доўгім, чым гэта было раней. Бяз вольных мэдыяў і бяз моцных недзяржаўных арганізацыяў пабудаваць грамадзянскую супольнасьць напэўна не атрымаецца”, – падсумоўвае “Rzeczpospolita”.

Іншы польскі штодзёньнік “Gazeta Wyborcza” зьмяшчае сёньня размову з галоўным рэдактарам беларускай газэты “Навінкі” Паўлюком Канавальчыкам, якая называецца “Ўлады хочуць нас закрыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG