Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АСЛАН МАСХАДАЎ: “НІЯКІХ ЗВАРОТАЎ ДА КІРАЎНІЦТВА РАСЕІ Я БОЛЬШ НЯ БУДУ РАБІЦЬ”


Сяргей Навумчык, Прага

Мы пазванілі Аслану Масхадаву і папрасілі пракамэнтаваць гэтыя заявы. Аслан Масхадаў заявіў, што спыняе ўсе спробы дамовіцца з Крамлём:

(Масхадаў: ) “Ніякіх зваротаў да кіраўніцтва Расеі я больш ня буду рабіць. Прычына адна – гэта ня мае сэнсу. Больш за тое, яны ўспрымаюць гэта як прыкмету нашай слабасьці. Як бы разумна ты ні казаў, дзеля іх жа карысьці, зьвяртайся, не зьвяртайся – у іх няма ні прэзыдэнта, ні ўраду, каб гэта прыняць ці зразумець. Разбураецца Расея, губляе міжнародныя інтарэсы – ніякага галаўнога болю ў іх няма. Галава ў іх баліць толькі за адно – будучыя выбары ў Дзярждуму і выбары прэзыдэнта. Мне надакучыла да іх зьвяртацца, і таму я даручыў выступіць са зваротам міністру замежных справаў Чачэніі Ахмадаву Ільясу. Мэта звароту адна – даць зразумець, што спыніць вайну можна толькі пры ўдзеле заходніх краінаў, міжнародных арганізацыяў – ААН, АБСЭ, Рады Эўропы. Іншай магчымасьці няма. Каб спыніць вайну, мы гатовыя да супрацоўніцтва з заходнімі краінамі на падставе прынцыпаў міжнароднага права”.

Дарэчы, сёньня кіраўнік адміністрацыі Чачэніі Ахмад Кадыраў адправіў ў адстаўку ўрад Чачэніі ў поўным складзе, а таксама мэра Грознага. Прычыны адстаўкі не паведамляюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG