Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ ЗАВЯРШАЮЦЦА “ДНІ БЕЛАРУСКАЙ І ШВЭДЗКАЙ ПАЭЗІІ”


Севярын Квяткоўскі, Пінск

“Дні беларускай і швэдзкай паэзіі” ладзяцца ў Пінску другі год запар грамадзкім аб’яднаньнем “Калегіюм”. Сымбалічна, што вуліца, дзе адбываецца імпрэза, завецца Добрая. Сярод удзельнікаў фэстывалю паэты Юры Гумянюк і Алег Мінкін, пісьменьніца Ева Вежнавец, рэдактарка швэдзкага вэб-сайту пра Беларусь Марыя Гётэборг, швэдзкая пісьменьніца Інга-Ліна Лундквіст, дасьледчык беларуска-швэдзкіх узаемасувязяў Андрэй Катлярчук ды іншыя. Паводле словаў Юр’я Гуменюка, які рэпрэзэнтаваў журы кункурсу маладых паэтаў, імпрэзы падобнага масштабу ня ладзіліся шў Беларусі ад пачатку 1990-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Паводле арганізатараў, яны былі самі ўражаныя колькасьцю юнакоў, якія адгукнуліся на запрашэньне ўзяць удзел у фэстывалі. Сябры “Калегіюму” па-просту разаслалі інфармацыю па пінскіх школах. На думку аднаго з арганізатараў фэстывалю Руслана Гагуа, “Дні беларускай і швэдзкай паэзіі” – ці не адзіная культурніцкая імпрэза, якая ладзіцца ў Пінску за апошнія гады. Дарэчы, заля, дзе ладзіцца імпрэза, учора была запоўненая цалкам.

Сёньня на фэстывалі маладыя пінчукі пазнаёмяцца з аўтарам кнігі “Швэды ў гісторыі і культуры Беларусі” Андрэем Катлярчуком, адбудзецца літаратурнае чытаньне перакладаў швэдзкіх паэтаў, а таксама выступы ўласна гасьцей фэстывалю Юрыя Гуменюка, Алега Мінкіна, Евы Вежнавец, Інгі-Ліны Лундквіст ды іншых. Ну, і, вядома, абраньне пераможцы конкурсу маладых паэтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG