Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТАМАРА ШЧЭРБАЧЭВІЧ НАВАЖАНАЯ ПРЫЙСЬЦІ Ў ЛІЦЭЙ “УСУР’ЁЗ І НАДОЎГА”


Любоў Лунёва, Менск

На заўвагу пэдагагічнага калектыву, што яна не валодае беларускай мовай, Тамара Шчэрбачэвіч спаслалася на закон аб дзьвюхмоўі. Дарэчы, у Статуце ліцэя, які зацьверджаны міністэрствам адукацыі, напісана, што вучні і настаўнікі ў ліцеі размаўляюць па-беларуску. Ніякія аргумэнты ня мелі ніякага ўзьдзеяньня на новую дырэктарку.

Уладзімеру Коласу дазволілі працаваць на пасадзе намесьніка дырэктаркі.

Уладзімер Колас даслаў заяву ў міністэрства адукацыі і паведаміў сп. Шчэрбачэвіч, што, калі калектыў выкажыцца за тое, каб ён і надалей займаў пасаду дырэктара, то ён на ёй застанецца, як і з дня заснаваньня ліцэю. Бацькі запрасілі дырэктарку на свой сход, але яна запрашэньне праігнаравала. Бацькі на сходзе прынялі заяву-ультыматум. Сёньня яе атрымае дырэктарка і міністар адукацыі Пётар Брыгадзін.

Цяперашні наступ уладаў на беларускі ліцэй ня першы. Самыя бурлівыя падзеі адбываліся ў 1997 годзе. Тады ўлады мелі намер адабраць будынак ліцэю. Бацькі й дзеці выйшлі з мапамі, глёбусамі бараніць ліцэй. Тады ўвесь сьвет убачыў хроніку падзеяў, як у Менску амапаўцы зьбівалі і кідалі ў “варанкі” дзяцей і бацькоў. У 1998 годзе ўлады таксама намагаліся накіраваць у школу новага дырэктара. Бацькі й выкладчыкі пісалі адпаведныя заявы. У такой атмасфэры не знайшлі ахвочых да пасады дырэктара. Хутчэй за ўсё й гэтым разам прапановы былі зробленыя прыстойным людзям, і тыя адмовіліся. А Тацяна Шчэрбачэвіч ня толькі пагадзілася, але й паабяцала, што яна ўсур’ёз і надоўга.

Ліцэісты актыўна рэагуюць на апошнія падзеі. Яны гатовыя ісьці на розныя захады, толькі каб захаваць свой ліцэй. Яны баяцца, што ён згубіць гэтую добрую і дэмакратычную атмасфэру. Ліцэй заснавалі ў 1991 годзе. З 1992 году ён месьціцца ў будынку былой завочнай партшколы на вуліцы Кірава. Ні ў воднай навучальнай установе я ня бачыла такой творчай атмасфэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG