Міністэрства інфармацыі спасылаецца на артыкул 16 Закону аб друку; у артыкулах “Барскі імідж” і “Дзе лявонаўскія мільёны” міністэрства ўбачыла абразу прэзыдэнта Лукашэнкі.
На пытаньне аб далейшых дзеяньнях генэральны мэнэджэр і выдавец "БДГ" Пётар Марцаў адказаў:
(Марцаў: ) "Раскрыцьцё нашых плянаў можа пашкодзіць іх рэалізацыі, але я хачу заспакоіць чытачоў: мы выйдзем на наступным тыдні".