Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІДЗКУЮ АРГАНІЗАЦЫЮ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВЫСЕЛІЛІ З ПАМЯШКАНЬНЯ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Дырэктар фабрыкі Ірына Аўраменка гаворыць:

(Аўраменка: ) “Так, разарвалі дамову аб арэндзе з Суднікам. Таму што газэта “Тэлескоп” не выпускалася. І гэтае памяшканьне выкарыстоўвалася не па прызначэньні”.

А па-другое, паводле словаў Ірыны Аўраменка, Дом культуры — дзяржаўная маёмасьць, якою фабрыцы дазволілі карыстацца бясплатна. Таму кожную дамову наконт арэнды трэба ўзгадняць з “органамі кіраваньня”. Дазвол на арэнду быў, але скончыўся, – так сказала Ірына Аўраменка.

Станіслаў Суднік удакладняе, што ў дамове — усе рэквізыты гарадзкой арганізацыі ТБМ. Але арэнда офісу каштуе ўдвая даражэй, чым памяшканьне для рэдакцыі. Плаціў ён па два эўра за квадратны мэтар. У пакоі зьбіраліся Рады гарадзкой і раённай арганізацый Таварыства беларускай мовы, а таксама адбываліся журналісцкія сустрэчы.

(Суднік: ) “Гэтае памяшканьне было зьнята пад рэдакцыю газэты “Тэлескоп”. Адна з прычынаў – што газэта некаторы час не выходзіла. Але на момант разрыву пагадненьня газэта выходзіла”.

Паводле сп. Судніка, высяляць іх пачалі зьнянацку ў красавіку, пасьля таго як раённая Рада правяла сустрэчу з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Ліды Сяргеем Скрабцом. Хаця сустрэча адбылася ў іншым месцы — у Доме паляка.

Станіслаў Суднік лічыць, што ўлады аказалі ціск на кіраўніцтва абутковай фабрыкі. На прадпрыемстве гэта мне ўскосна пацьвердзілі, сказаўшы, што “камусьці штосьці не спадабалася”. Арганізацыя ТБМ з гарадзкога цэнтру мусіла перабірацца на ўскраіну — у памяшканьне, якое ўзімку не ацяпляецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG