Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЧАЛАВЕК ГОДУ” АТРЫМАЎ У ПАДАРУНАК АД “GAZETY WYBORCZEJ” КАРЦІНУ БЕЛАРУСКАГА МАСТАКА


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

У часе цырымоніі, у якой сярод іншых узялі ўдзел прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі і прэм’ер-міністар Лешэк Мілер, галоўны рэдактар “Gazety Wyborczej” Адам Міхнік сказаў, што Гюнтэр Фэргойген атрымлівае ўзнагароду за ягоны ўклад ў справу пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу.

Спадар Фэргойген вельмі папулярны ў Польшчы; са свайго боку, ён з выразнай сымпатыяй ставіцца да палякаў.

Разам з ганаровым дыплёмам Адам Міхнік падараваў Гюнтэру Фэргойгену карціну сусьветнавядомага мастака-беларуса зь Беласточчыны Лёніка Тарасэвіча, які, па словах спадара Міхніка, сымбалізуе традыцыіі колішняй шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай. “Напярэдадні далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу мы адмыслова ўзгадваем пра тыя традыцыі. Гэты падарунак ёсьць сымбалем выцягнутай рукі да народаў, што жывуць за ўсходнімі межамі Польшчы – беларусаў і ўкраінцаў. Там таксама Эўропа. Мы верым, што Вы, спадар Фэргойген, будзеце сачыць, каб на гэта не забыліся ў Брусэлі”, – сказаў галоўны рэдактар “Gazety Wyborczej”.

Адам Міхнік ёсьць пасьлядоўным прыхільнікам больш сур’ёзнага зацікаўленьня дэмакратычнай Эўропы праблемамі сваіх ўсходніх суседзяў, у тым ліку і Беларусі.

(Міхнік: ) “На жаль, цяпер нашыя краіны вельмі занятыя сваімі ўласнымі праблемамі. Няшмат ёсьць людзей, якія глядзяць, скажам, на беларускія праблемы і, у сувязі з гэтым, на будучыню нашага рэгіёну больш шырока”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG