Каб сыгналіць машыністу, людзі на тычкі павязалі чырвоныя хусткі, лапікі тканіны і гучна сьпявалі песьню ваенных часоў: “Вставай, страна огромная, вставай на смертный бой!”
Пратэст на рэйках учынены з прычыны замены з 25 траўня дызэль-цягнікоў на пасажырскія цягнікі і скасаваньня ў гэтай сувязі прыпынкаў у малых вёсках беларуска-ўкраінскага памежжа. Акурат тут многія гамельчукі маюць лецішчы і вырошчваюць бульбу і гародніну.