Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ІРАНСКАЙ СТАЛІЦЫ ПАЧАЛІСЯ ДНІ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ


Юры Дракахруст, Прага

Культурны абмен – справа карысная, аднак на тле рэзкага абвастрэньня адносінаў паміж Вашынгтонам і Тэгеранам дні беларускай культуры ў Іране выглядаюць у пэўнай ступені дэманстрацыяй. Такія ж дэманстратыўна шчыльныя кантакты існавалі раней паміж афіцыйным Менскам і рэжымам Садама Хусэйна. Выглядае, што дражніць Злучаныя Штаты робіцца ці не галоўнаю мэтаю замежнай палітыкі Беларусі.

Пэўнае тлумачэньне гэтаму можа даць камэнтар Дзьмітрыя Саймса, які прагучаў у нашай праграме. Пакуль Лукашэнка не стварае зброі масавага зьнішчэньня і не дае прытулку міжнародным тэрарыстам, ваяваць зь ім ніхто ня будзе. Але і падтрымліваць зь ім колькі-небудзь цёплыя адносіны – таксама. Таму кіраўнік Беларусі, разумеючы межы сваёй бясьпекі, не адмаўляе сабе ў задавальненьні ад дробнай помсты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG