Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖУРНАЛІСТА “ИЗВЕСТИЙ” ПАПЯРЭДЗІЛІ


Валер Каліноўскі, Менск

Спадар Савіных выклаў Алене Данэйцы афіцыйную пазыцыю МЗС адносна артыкулу ў пятнічным нумары “Известий” пад назваю “Лукашэнка стаў у позу”, прысвечанага прамаруджваньню расейска-беларускай інтэграцыі. Паводле МЗС Беларусі, спадарыня Данэйка парушыла артыкул 40 Закону аб друку, бо апублікавала непраўдзіваыя зьвесткі.

Спадар Савіных прызнаў, што артыкул выклікаў нэгатыўны рэзананс, нанес ўрон іміджу Республікі Беларусь і беларуска-расейскім стасункам. МЗС Беларусі разглядае гэтую публікацыцю як абражальную.

Сама Алена Данэйка была зьдзіўленая такім выклікам. Калі хтосьці не задаволены зьместам артыкулу, дык можа напісаць свой, кажа яна.

(Данэйка: ) “Я ня думаю, што ў нейкай іншай краіне магчымы ў прынцыпе такі факт, каб журналістаў вывклікалі у МЗС і прасілі патлумачыць па тэме артыкула”.

Міністар друку Беларусі Міхаіл Падгайны зьвярнуўся да свайго расейскага калегі Міхаіла Лесіна з просьбаю “прыняць захады да газэты «Известия» ў зьвязку з публікацыяй непраўдзівай інфармацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам РФ”.

Спадар Савіных папярэдзіў Алену Данэйку, што гэты артыкул мог бы пацягнуць пазбаўленьня яе акрэдытацыі ў МЗС Беларусі. Аднак з 25 студзеня Алена ня мае акрэдытацыі, бо проста забылася яе працягнуць, і таму цяпер яе няма чаго пазбавіць. А да судовага перасьледу журналісткі беларускія ўлады не гатовыя.

МЗС Беларусі папярэдзіў, што гэты артыкул “ставіць спадарыню Данэйку ў складанае становішча і абцяжарвае яе працу як прадстаўніка СМІ ў Беларусі”. Рэальна найбольшае пакараньне, якое магчымае, — гэта адмова ў акрэдытацыі ў выпадку, калі Алена Данэйка па яе зьвернецца.

Алена Данэйка ў адказ на ўсе закіды МЗС заявіла, што ўсе факты і цытаты, якія яна прыводзіць у артыкуле, пацьвярджаюцца дыктафоннымі запісамі, таму яна не сумняецца ў іх праўдзівасьці. Падтрымліваюць Алену і ў рэдакцыі “Известий”. Але спадарыня Данэйка ня лічыць патрэбным абвастраць свае стасункі зь беларускімі ўладамі і спадзяецца на дыпляматычнае ўрэгуляваньне супярэчкі. Па сутнасьці ж спрэчнай тэмы яна заявіла:

(Данэйка: ) “Людзі, якія, на мой погляд, аб’ектыўна ацэньваюць сытуацыю, ня бачаць станоўчых зрухаў у справе інтэграцыі Расеі і Белаурсі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG