Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭПУТАТЫ АРШАНСКАГА ГАРСАВЕТУ НЕ ПАГАДЗІЛІСЯ ПАСПРЫЯЦЬ ІНТАРЭСАМ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Інтарэсы прадпрымальнікаў, якім гарвыканкам забараніў працягваць арэнду працоўных месцаў, пакуль яны не зарэгіструюцца ў сацыяльным Фондзе ды ня сплацяць падаткаў, прадстаўляла на сёньняшняй сэсіі дэпутатка Галіна Мацюшэнка. Аднак ейная прапанова прыпыніць дзеяньне гэтага рашэньня ды стварыць адмысловую камісію дзеля праверкі ягонае законнасьці не была прынятая дэпутатамі, большасьць зь якіх – прадстаўнікі “партыі ўлады”. Яны ж не дазволілі прысутнічаць на сёньняшняй сэсіі юрысту Вольнага прафсаюзу Алегу Граблеўскаму ды кіраўніку прадпрымальніцкага прафсаюзу Аляксандару Сталярову.

Такім чынам, аршанскія прадпрымальнікі, што сабраліся сёньня на адмысловы сход, даведаліся пра поўную абыякавасьць мясцовае ўлады да іхных лёсаў. А яшчэ пра тое, што падобнае рашэньне пра гвалтоўны збор сродкаў у фонд сацыяльнае абароны рыхтуецца і ў Полацку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG