Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЯРЖАЎНУЮ ПРЭСУ Ў ВІЦЕБСКУ РЭКЛЯМУЮЦЬ У ТРАЛЕЙБУСАХ ПАД МУЗЫКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Да агітатараў–“газетчыкаў” падключаная й мастацкая самадзейнасьць: дзьве бабулькі-пэнсіянэркі сьпяваюць пад баян прыпеўкі пра “Віцьбічы”, праўда, часам ня вельмі вясёлыя. Да прыкладу: “На газэту падпішуся, А вось сала не куплю…”

Проста ў тралейбусе праводзіцца й падпіска на гарадзкую дзяржаўную газэту. Дзеля гэтага разам з супрацоўнікамі рэдакцыі па горадзе разьяжджаюць і супрацоўнікі пошты.

Аднак пасажыры падпісвацца не сьпяшаюцца, хаця тралейбус пакідаюць неахвотна, бо праезд у такім агітацыйным тралейбусе бясплатны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG