Заўважым, што тры папярэднія спробы гэтай суполкі зарэгістравацца ня мелі посьпеху. Па сьведчаньні старшыні суполкі Зьміцера Салаўёва, управа вымушаная была выпісаць пасьведчаньне аб рэгістрацыі, бо пададзеныя дакумэнты былі аформленыя бездакорна. Наагул, наваполацкія народнафронтаўцы апошнім часам навідавоку. Яны займелі свайго прадстаўніка ў гарадзкім савеце, а днямі кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка меў сустрэчу са старшынём Наваполацкага гарадзкога Савета Анатолем Завадзкім, пад час якой абмяркоўваліся пляны супрацоўніцтва паміж Беларускім Народным Фронтам і мясцовай прадстаўнічай уладай.