Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ СКЛАДАЮЦЬ БЕЛАРУСКІЯ ЦАЦКІ КАНКУРЭНЦЫЮ ЗАМЕЖНЫМ ВЫРАБАМ?


Міхал Залескі, Менск

Па пэўных кірунках беларускія цацкі пасьпяхова канкуруюць з замежнымі на нутраным рынку. У маіх хлапцоў мадэль Белазу ужо трэці раз пад поўнай нагрузкай – і нічога. Бо зробленая з жалеза крыху слабейшага за тое, што на сапраўдных.

Добра, бо варта думаць і пра сэнс цацак, іх адпаведнасць нацыянальнай культуры. Вось цясьлярскі набор: гэблік, пілка лучковая, малаточак, вугал – і ён гадамі працуе як сапраўдны. Ня скажэш, рэч тандэтная.

Дзеля дзяўчыны складаней. Змаганьне Барбі зь іншымі прыгажунямі мужчыне не патлумачыць. Найлепшыя ў Менску – самаробныя мяккія лялькі тутэйшых майстрынь ў “сапраўднай” вопратцы. Падобныя гішпанскія каштуюць даляраў па 40.

Кошты розныя. Ў шыкоўнай цацачнай краме аўтаматы, трактары і львы каштуюць за 50 даляраў. Монстры са штучнага футра таксама даражэйшыя за 100000 – бяруцца ахвотнікі і тых купляць.

Беларускія цацкі трапляюцца някепскія. Падаецца, што і па кошце, і па пэдагагічных характэрыстыках вырабы палусотні тутэйшых прадпрыемстваў здольныя выстаяць на глябальным рынку. Ім бы больш вынаходлівасьці, прастаты і густу.

Вось нядаўна ў вёсцы купіў меншаму кубікі, з добрага дрэва: нефарбаваныя, з выпаленымі на іх літарамі і малюнкамі. Унівэрсальная, чыстая, недарагая цацка.

І кошт, як сьведчыць учорашнее міні-апытаньне прадаўцоў, самы хадавы – 5 тысячаў. Рыхтык 3% ад сярэднемесячных выдаткаў беларускай сям’і на дзіцё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG