Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 27 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша ніва”, 1913 год, артыкул Зьмітрака Бядулі “Не адным хлебам…”:

“Хто мае сьвяты агонь у сэрцы сваім, хто не стаіць з боку, а хай бярэцца гарача за працу над пазнаньнем хараства нашай старонкі, нашага народу. Ніхай прытуліцца гарачым сэрцам да зямелькі-маткі роднай і вокам загляне глыбока, глыбока ў жыцьцё: ў зямлю аж-да дзедаўскіх костак, ў людзей — да бяздоні душы, у край — праз усе яго долі, да першых дзён і спазнае душу сваёй зямлі, душу народу ў найцікавейшых, у характэрных праявах, каторые выліваюцца у песьнях, казках, звычаях”.


“ЛіМ”, 1933 год, “Аўтару прадмоў да твораў “старых” пісьменьнікаў” (верш Якуба Коласа):

“На працягу трох гадоў выдаецца “Новая зямля” Я.Коласа. Выданьне затрымліваецца з-за адсутнасьці прадмовы.

“Піша, піша Бэндэ,
Крытык наш суровы,
Да паэм даўнейшых
Грозныя прадмовы.

Час ідзе, і твораў
Тых ня знойдзеш з сьвечкай,
І аб іх заціхлі
Гутаркі і спрэчкі.

“Новая зямелька”
Сталася старою,
Вырасьлі калгасы
Гэтаю парою.

А наш крытык піша,
Піша і сівее,
Мабыць, іх напіша,
Калі Колас стлее.

Новая эпоха,
І кірунак новы…
Можа ці патрэбны
Бэндавы прадмовы?”


“Народная газэта”, 1993 год, Павал Стасэвіч паведамляе з сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі:

“Амэрыка”, “рэкляма”, “даляр”, “Менск” — вось толькі некалькі слоў з тых, за якія народны дэпутат Мікалай Бойка ва ўчарашнім ранішнім “Розным” даволі рашуча ўшчуваў супрацоўнікаў радыёстанцыі “Беларуская маладзёжная”, зачытваючы зварот выбаршчыка. Ня трэба нам “старая” беларуская мова, трэба размаўляць на той, што маецца, — вось, вобразна кажучы, галоўны сэнс таго, што было сказана М.Бойкам. Алег Трусаў яшчэ раз зьвярнуўся да парадку дня…, а заадно нагадаў М.Бойку, што “тарашкевіца” — ня мова, а толькі правапіс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG