Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАЗЭТА “МЕСТНОЕ ВРЕМЯ” ВЫЙГРАЛА СУДОВУЮ СПРАВУ І АДНАЎЛЯЕ ВЫХАД


Любоў Лунёва, Менск

Калегія Менскага абласнога гаспадарчага суду паставіла апошнюю кропку ў справе газэты “Местное время – пресс”. Суд прызнаў рашэньне Менскага аблвыканкаму, згодна з якім газэта была зачыненая, незаконным.
Рэдакцыя дамагалася таксама спагнаць з аблвыканкаму каля дзьвюх тысячаў даляраў кампэнсацыі. Але суд адмовіў у гэтым.

Тым ня менш у рэдакцыі задаволеныя сёньняшнім рашэньнем, хаця і не спадзяваліся на станоўчы вынік. Гаворыць намесьнік рэдактара зачыненага выданьня Аляксандар Коктыш:

(Коктыш: ) “Нам вельмі спадабалася тое, што судзьдзі пайшлі па закону. Я думаю, што газэта “Местное время” пачне выдавацца. Ці выйдзем мы на наступным тыдні? Я лічу, што гэта пакуль немэтазгодна. Прычына? У гэтай краіне ніколі ня ведаеш, што адбудзецца з табой або з тваёй газэтаю, або з любым незалежным выданьнем будзе заўтра. Але пляны на выпуск газэты “Местное время” ў бліжэйшай будучыні ёсьць”.

Такім чынам, паводле судовага рашэньня газэта адновіць сваю дзейнасьць. Рэдакцыя газэты мае намер бліжэйшым часам пачаць выдаваць газэту ў Полацку і Наваполацку. Аблвыканкам мусіць заплаціць 60 тысячаў рублёў дзяржпошліны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG