Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА МЫТНІКАЎ ЗАСТУПІЎСЯ КОЗІК

Ігар Карней, Менск

Сёньня рэдакцыя Радыё Свабода атрымала факс за подпісам старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка, які канстатуе, што падобныя дзеяньні кіраўніцтва Мытнага камітэту зьяўляюцца наўпростым парушэньнем Закону Рэспублікі Беларусь “Аб прафэсійных саюзах” у частцы дэмакратычных правоў грамадзянаў на свабоду аб’яднаньняў.

Сёньня ж спадар Козік накіраваў ліст старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму з патрабаваньнем неадкладна спыніць ціск на сябраў прафсаюзу. У сваім пасланьні лідэр ФПБ гэтаксама адзначыў, што ніводзін чыноўнік ня мае права ўмешвацца ва ўнутраныя справы прафсаюзаў і рэглямэнтаваць іхную дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG