Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ПАЧЫНАЕЦЦА ЎВОД Ў ДЗЕЯНЬНЕ ПРАГРАМЫ БЯСЬПЕКІ ЎЕЗДУ І ВЫЕЗДУ З КРАІНЫ


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

Новая сыстэма бясьпекі на межах ЗША павінна прысьпешыць працэдуру праверкі асобы замежнікаў, якія прыяжджаюць у краіну з прыватнай ці працоўнай візай, або з іміграцыйным статусам. Новую тэхналёгію ўжо пачалі ўводзіць ў карыстаньне ў аэрапортах і марскіх портах. Цалкам сыстэма будзе ўведзеная ў дзеяньне да канца гэтага году. Пакуль сыстэма апазнаваньня будзе ўключаць дзьве біялягічныя мэтрыкі – адбіткі пальцаў ды фотаздымак. Аднак ужо зараз Дэпартамэнт унутранай бясьпекі вывучае магчымасьць стварэньня ў будучым сыстэмы, якая б сканавала зрэнкі і распазнавала рысы твару.

Пры ўезьдзе ў краіну, на памежных пунктах, будуць сканавацца віза, пашпарт, адбіткі пальцаў і фотаздымкі бальшыні замежных грамадзян. Гэтая інфармацыя будзе зьвярацца і захоўвацца ў цэнтральнай базе дадзеных, якая будзе ўключаць іміграцыйныя і крымінальныя дадзеныя, а таксама месца пражываньня падчас знаходжаньня ў ЗША. Сабраная інфармацыя будзе даступная супрацоўнікам імграцыйных службаў, мытнікам, органам аховы парадку і кансулятам ЗША.

Што да краін зь бязьвізавым уездам у ЗША, як, напрыклад, Канада, дык амэрыканскія ўлады пачынаюць супрацоўнічаць з урадамі гэтых краін, каб тыя ўключалі біямэтрычныя дадзеныя ў свае падарожныя дакумэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG