Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯШЧЭ АДНА КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА СУПРАЦЬ МІЛІЦЫЯНТА ТРАПІЛА Ў СУД


Любоў Лунёва, Менск

Сьледчы крымінальнага вышуку міліцыі Менскага раёну Віктар Шахрай абвінавачваецца ў забойстве прыватнага таксіста з мэтаю завалодаць ягоным аўтамабілем “Аудзі-100”. Забойства пацягнула за сабой шэраг службовых злачынстваў. Сьледчы, каб забясьпечыць сабе алібі ў дзень забойства, склаў некалькі фіктыўных пратаколаў допытаў. Ён разьлічваў, што ў выпадку праверкі будзе падобна, што ён увесь дзень правёў у сваім службовым кабінэце.

Расьсьледаваньне праводзіла менская гарадзкая пракуратура. Міліцыянт не прызнаваўся ні па аднаму пункту абвінавачваньня, нават калі знайшлі парэшткі забітага таксіста.

Віктар Шахрай да таго, як паступіць на працу ў сьледчы аддзел, працаваў ахоўнікам на кірмашы аўтамотазапчастак у Ждановічах. Назіральнікі лічаць, што менавіта там у яго сфармавалася ўпэўненасьць у сваёй беспакаранасьці.

Судовы працэс пачнецца на наступным тыдні. Калі ў судзе дакажуць віну, Віктар Шахрай можа апынуцца за кратамі на доўгі тэрмін — да 20 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG