Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДА 12 ГАДОЎ ТУРМЫ З КАНФІСКАЦЫЯЙ МАЁМАСЬЦІ ПРЫСУДЗІЛІ БЫЛОГА ПРЭЗЫДЭНТА КАНЦЭРНУ “БЕЛДЗЯРЖХАРЧПРАМ”


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Менскі гарадзкі суд паставіў кропку ў адной з самых гучных справаў над чыноўнікамі. Былы прэзыдэнт канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Віктар Казека і ягоны сын Андрэй, які працаваў на менскім гарэлачным заводзе “Крышталь”, прызнаныя вінаватымі ў атрыманьні хабару ды іншых злачынствах. Віктар Казека заявіў журналістам пасьля прысуду:

(Казека: ) “Я ні ў чым не вінаваты. Буду дамагацца апраўданьня і дайду да міжнародных арганізацыяў. Хопіць людзям у пагонах зарабляць грошы”.

Апошнія словы ён адрасаваў супрацоўнікам пракуратуры, КГБ і Рады бясьпекі, якія, паводле ягоных словаў, нібыта сфабрыкавалі гэтую справу.

Казека-старэйшы патлумачыў, што калі ён узначаліў канцэрн “Белдзяржхарчпрам”, то ўвёў конкурс на пастаўкі сыравіны і збожжа на гарэлачныя заводы, і гэта, маўляў, не спадабалася асобам у вышэйшых эшалёнах улады, якія кантралююць гарэлачны бізнэс. Пасланцы з КГБ і Рады Бясьпекі нібыта ўгаворвалі Віктара Казеку адмовіцца ад тэндэраў, і за тое, што ён не саступіў, кінулі за краты. Але ён адмовіўся назваць прозьвішчы тых, каго ён абвінавачвае ў датычнасьці да “гарэлачнай мафіі”, спаслаўшыся на пагрозу сьмерці ў камэры.

Віктар Казека сказаў, што у Беларусі суды ўвогуле не спатрэбяцца, і ўсё можа вярнуцца да “троек”, як у 30-я гады ў часы рэпрэсіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG