Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЛЮБЛІНЕ ПРАЙШЛА МІЖНАРОДНАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ “БЕЛАРУСЬ – У ЭЎРОПЕ ЦІ ПА-ЗА ЯЕ МЕЖАМІ”


Аляксей Дзікавіцкі, Прага

Паводле ўдзельнікаў канфэрэнцыі, тое, што Беларусь, якая знаходзіцца ў Эўропе геаграфічна і гістарычна, на пачатку XXI стагодзьдзя не пасуе да дэмакратычнай супольнасьці эўрапейскіх народаў, ёсьць істотнай праблемай ня толькі для суседняй Польшчы, але і для ўсяго Эўрапейскага Зьвязу. Гаворыць доктар Кшыштаф Іванчук, адмысловец у справе міжнародных дачыненьняў Люблінскага ўнівэрсытэту:

(Іванчук: ) “Беларусь мусіць стаць больш істотным чыньнікам на эўрапейскай геапалітычнай прасторы. Гэта патрэбна і самой Беларусі, і яе заходнім суседзям. Але без дэмакратызацыі краіны нічога не атрымаецца. А для дэмакратызацыі, на маю думку, трэба перадусім падумаць, як знайсьці для апазыцыі магчымасьць данесьці свае погляды да людзей, магчымасьць гаварыць на ўвесь голас”.

Прысутныя абмеркавалі стан дэмакратычных рэформаў у Беларусі, цяперашнюю геапалітычную сытуацыю краіны і асабліва пытаньні, зьвязаныя з расейскай палітыкай адносна Менску. Вось як выглядае беларуска-расейская інтэграцыя паводле Монікі Нізоль, палітоляга зь Любліна:

(Нізоль: ) “Калі паглядзець на палітыку Пуціна, дык можна зрабіць выснову, што яна значна больш прагматычная, чым палітыка Ельцына. Для Пуціна сама інтэграцыя ня ёсьць галоўнай мэтай, а толькі сродкам для рэалізацыі канкрэтных эканамічных і палітычных інтарэсаў”.

Адметна, што як слухачы ў канфэрэнцыі бралі ўдзел амаль выключна студэнты і моладзь. На думку яе арганізатараў, гэта сьведчыць пра зацікаўленасьць маладога пакаленьня палякаў падзеямі ў Беларусі. Гаворыць адзін з арганізатараў канфэрэнцыі, студэнт люблінскага ўнівэрсытэту Сяргей Пялеса:

(Пялеса: ) “Палякі цікавяцца Беларусьсю перадусім як фэномэнам на палітычнай мапе Эўропы. З другога боку, і хочуць дапамагчы маладым беларусам жыць у Эўропе. Хутка да Эўразьвязу далучацца нашыя суседзі, а потым прыйдзе час і на Беларусь. Мы хочам, каб гэта было як мага хутчэй”.

Зь беларускага боку ў канфэрэнцыі ўзялі ўдзел апазыцыйныя палітыкі Мечыслаў Грыб, Аляксей Кароль і Анатоль Ляўковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG