У размове са старшынём праскага форуму данскім дыпляматам Данам Эвэрцам, наш карэспандэнт нагадаў, што ў Іраку былі знойдзеныя дакумэнты, якія паказваюць, што Расея і Беларусь мелі зацікаўленьне прадаваць зброю Іраку ў абыход санкцыяў ААН. Ці дайшла гэтая інфармацыя да АБСЭ ? Ці будзе яна прысутнічаць на парадку дня праскага форуму, запытаўся Рон Сынавіц. Вось што адказаў Дан Эвэрц:
(Эвэрц: ) “Не, гэта яшчэ ня выйшла на паверхню тут. Магчыма, яшчэ зарана. Але звычайна такога роду інфармацыя знаходзіць свой шлях да АБСЭ. Увага да паставак зброі, унутраных сувязяў рознага роду паставак зараз узмацняецца, і з тым, як тут зьяўляецца больш празрыстасьці, мы павінны быць гатовымі іх пракантраляваць, “раскапаць” тыя месцы, дзе яны заўважаныя. Гэта можа быць Гаага. Гэта можа быць Менск. Гэта можа быць Масква. Гэта можа быць любое месца. Увогуле кажучы, ніводная краіна ня можа быць скінутая з рахунку, калі гаворка ідзе пра перахоўваньне зброі ці яе перапраўку”.