Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУДЫ Ў БЭЛЬГІІ МОГУЦЬ СУДЗІЦЬ ГРАМАДЗЯНАЎ ІНШЫХ КРАІНАЎ ЗА ЗЛАЧЫНСТВЫ СУПРАЦЬ ЧАЛАВЕЧНАСЬЦІ

Віталь Тарас, Прага

15 траўня Вышэйшы апэляцыйны суд Бэльгіі прыняў да разгляду пазоў да прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона ад крэўных загіблых у палестынскіх лягерах Сабра й Шаціла ў Лібане ў 1982 годзе. У той час Шарон быў міністрам абароны Ізраілю. Суд пастанавіў, што Шарон можа быць прыцягнуты да судовай адказнасьці пасьля таго, як скончыцца ягоны імунітэт як кіраўніка ўраду.

Раней у бэльгійскі суд быў накіраваны пазоў ад групы грамадзянаў Іраку на генэрала Томі Фрэнкса, які камандаваў войскамі ЗША падчас ваеннай апэрацыі. Скаржнікі ўскладаюць на Томі Фрэнкса адказнасьць за гібель мірных жыхароў Іраку.

Нядаўна ў Закон аб унівэрсальных нормах былі ўнесеныя папраўкі, згодна зь якімі позву можа падаць толькі чалавек, які ня менш за тры гады жыве на тэрыторыі Бэльгіі. Між іншым, у Бэльгіі жыве даволі шмат беларускіх палітэмігрантаў, так што нельга выключаць, што нехта зь іх пагодзіцца быць скаржнікам ад імя родных і сваякоў зьніклых у Беларусі.
XS
SM
MD
LG