Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД ПРЫНЯЎ СКАРГУ “РАТУШЫ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У грамадзкай арганізацыі ёсьць рызограф, але няма ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасьць. Адміністрацыйная камісія Ленінскага раённага выканкаму аштрафавала старшыню “Ратушы” Аляксандра Мілінкевіча. На гэтай падставе ўправа юстыцыі падала пазоў у абласны суд, накіраваны на ліквідацыю аб’яднаньня.

(Мілінкевіч: ) “Сёньня было сумоўе ў судзе Ленінскага раёну, куды мы падалі скаргу на рашэньне адміністрацыйнай камісіі. Яна разглядала нібыта парушэньне “Ратушай” правілаў захоўваньня памнажальнай тэхнікі, пра што яе старшыні не было своечасова паведамлена. Штэмпэль стаіць: “11 красавіка” — калі нам накіравана паведамленьне. А 9-га ўжо адбылося паседжаньне”.

Аляксандар Мілінкевіч зазначае, што паводле Закону адміністрацыйная камісія павінна была адкласьці разгляд справы. Менавіта таму, што ён ня ведаў пра маючае адбыцца паседжаньне. Разгляд скаргі сп. Мілінкевіча на рашэньне камісіі адбудзецца 27 траўня. Ён просіць скасаваць рашэньне пра штраф і накіраваць справу на паўторны разгляд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG