Нагодай для крымiнальнай справы сталася заява старшынi мясцовага выканкаму Ўладзiмера Пашкевiча. Кiраўнiк раённай “вэртыкалi” цьвердзiць, што ў адным з артыкулаў у газэце “Вечерний Столин” былi зьмешчаныя зьвесткi, якiя зьневажаюць яго як прадстаўнiка ўлады.
Паводле меркаваньня пракурора, аўтар артыкулу Аляксандар Iгнацюк “адкрыта i груба дазволiў публiчную абразу старшынi раённага выканкаму падчас выкананьня iм службовых абавязкаў”.
Спадар Iгнацюк лiчыць гэтыя абвiнавачваньнi беспадстаўнымi:
(Iгнацюк: ) “Справа ў тым, што пракуратура iнкрымiнуе мне абразу службовай асобы. I быццам бы гэтымi сваiмi абразамi я перашкаджаў прадстаўнiку ўлады выконваць свае абавязкi. Насамрэч менавiта ў адрас Пашкевiча Ўладзiмера Леанiдавiча, па чыёй заяве была ўзбуджаная крымiнальная справа, не было анiякiх абразаў. Я не перашкаджаў яму сваiмi публiкацыямi выконваць свае службовыя абавязкi”.
Мяркуецца, што больш канкрэтныя абвiнавачаньнi будуць высунутыя супраць яго ў наступны панядзелак, 19 траўня. У гэты дзень спадара Iгнацюка выклiкаюць у столiнскую пракуратуру. Паводле неафiцыйных зьвестак, гэтая ўстанова замовiла лiнгвiстычную экспэртызу артыкулу, якi й стаўся прычынаю для крымiнальнай справы.
Варта заўважыць, што напрыканцы красавiка Аляксандар Ігнацюк i старшыня раённага выканкаму Ўладзiмер Пашкевiч ужо высьвятлялi адносiны ў судзе. Тады разглядаўся пазоў кiраўнiка Столiнскага раёну да незалежнай газэты, якая, паводле меркаваньня Пашкевiча, зьняважыла ягоны гонар i годнасьць. Суд задаволiў пазоў i забавязаў рэдакцыю “Вечернего Столина” сплацiць 2 мiльёны рублёў на карысьць старшынi раённага выканкаму.
Зараз, паводле артыкулу крымiнальнага кодэксу, журналiсту i рэдактару Аляксандру Iгнацюку пагражае адно з наступных пакараньняў — штраф, арышт, грамадзкiя або папраўчыя работы, а таксама абмежаваньне волi тэрмiнам да трох гадоў.