Сваякі з Кітаю таксама раяць студэнтам застацца летам у Беларусі ды перачакаць небясьпеку тут. А разам падвучыць і расейскую мову, бо васямнаццаць з трыццаці кітайскіх студэнтаў прыехалі ў Віцебск адмыслова на моўную стажыроўку – каб потым навучацца ў беларускіх ды расейскіх ВНУ.
Тым болей, што й мажлівасьці для моўнае практыкі неўзабаве пашырацца: у Віцебску мае адчыніцца кітайская рэстарацыя, куды кітайскія студэнты плянуюць улетку ўладкавацца на працу.