Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРАДЗЕНСКІ ЎНІВЭРСЫТЭТ АДМОВІЎСЯ АД БЯСПЛАТНАГА РЫЗОГРАФА, ЯКІ ЯМУ ПЕРАДАВАЛА ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ “РАТУША”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Паразмаўляць са спадаром Роўбам мне не ўдалося – сёньня і заўтра ў Горадні адбываецца сэмінар-нарада рэктараў усіх вышэйшых навучальных установаў Беларусі.

На думку старшыні “Ратушы” Аляксандра Мілінкевіча, рэзкую адмову з боку ўнівэрсытэту можна патлумачыць толькі адным чынам – маглі затэлефанаваць з аблвыканкаму і сказаць, каб ня бралі рызограф. Ён застаўся на балянсе грамадзкага аб’яднаньня.

Упраўленьне юстыцыі дамагаецца закрыцьця “Ратушы” толькі таму, што аб’яднаньне мае гэты рызограф, але ня мае выдавецкай ліцэнзіі. Калі б яго забраў унівэрсытэт, “Ратушу” не было б за што ліквідаваць. Справа знаходзіцца ў абласным судзе, але дата суду пакуль не прызначаная.

Шаснаццаць грамадзкіх арганізацыяў — БГК, ПЭН-Цэнтар ды іншыя зьвярнуліся ў Міністэрства юстыцыі. Яны заклікаюць прыпыніць справу ліквідацыі “Ратушы” і правесьці ў гэтай справе грамадзкія слуханьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG