Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАКУРАТУРА ПАПЯРЭДЗІЛА НАМЕСЬНІКА РЭДАКТАРА “НАРОДНАЙ ВОЛІ” АЛЯКСАНДРА СІЛІЧА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Паводле словаў новага кіраўніка прэсавай службы рэспубліканскай пракуратуры былога рэжысэра Юрыя Азаронка, “Народная воля” — адзіная газэта, чый першакрасавіцкі жарт спарадзіў прэтэнзіі пракурораў. Такім чынам іншыя газэты, лічаць у пракуратуры, жартавалі добра.

Са спасылкамі журналіста на тое, што на трэцяй старонцы газэты было абвяржэньне гэтых зьвестак, супрацоўнікі пракуратуры не пагадзіліся.

Між тым, нагадаем, што 1 красавіка жартавала ня толькі "Народная воля", але й іншыя недзяржаўныя і дзяржаўныя выданьні. Адное зь іх, штотыднёвік “Обозреватель”, зьмясьціла прыдуманае інтэрвію з Джоржам Бушам даволі зьняважлівага зьместу. Натуральна, ніякага інтэрвію “Обозревателю” прэзыдэнт ЗША не даваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG