Паводле сп. Улана, газэту прадаваць надзвычай цяжка. Усе распаўсюджвальнікі — жанчыны. Яны баяцца сутыкацца зь міліцыяй, і бяруць чым паменей асобнікаў. Міліцыянты колькі разоў затрымлівалі жанчын. Заснавальнік нават мусіў паабяцаць ім, што заплоціць пры патрэбе ўсе штрафы — каб заахвоціць іх прадаваць газэту.
З наступнага панядзелку ў мясцовай раённай газэце “Светлы шлях” пачне працаваць новы галоўны рэдактар. Работу “раёнкі” абмеркаваў выканаўчы камітэт. Дарэчы, сп. Улана — дэпутата раённага савету на паседжаньне не дапусьцілі.
Начальства канстатавала, што дзяржаўная газэта ня вытрымала канкурэнцыі зь незалежнай “Новой газетай Сморгони” — што датычыць накладу, колькасьці рэклямы і падпісчыкаў. “Раёнка” неапэратыўная, друкуе доўгія нецікавыя артыкулы. Прынятае рашэньне зь дзевяці пунктаў з фармулёўкамі — палепшыць, забавязаць, запатрабаваць…
Былы галоўны рэдактар “Светлага шляху” Іван Лазута сказаў мне, што напісаў заяву, каб яго з увагі на стан здароўя вызвалілі ад абавязкаў. Ён застаўся ў газэце. Будзе працаваць рэдактарам аддзелу падпіскі, рэклямы і абвестак.