60 старэйшых жыхароў рэгіёну атрымалі перадсьвяточныя падарункі непасрэдна ў райцэнтры, астатняя частка дабрачыннага грузу была разьмеркаваная ды разьвезеная па вёсках.
Кампанія “Філіп Морыс” ужо некалькі разоў дасылала на Глыбоччыну гуманітарную дапамогу, і гэтым разам старыя людзі засталіся вельмі ўсьцешаныя, што атрымалі падарункі напярэдадні такога важнага для іх сьвята – Дня Перамогі.