Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКТ АБ ДЭМАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ ПРАХОДЗІЦЬ НАСТУПНУЮ СТАДЫЮ Ў КАНГРЭСЕ ЗША


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

Як сказаў Орэст Дэйчакіўскі, супрацоўнік Гэльсынкскага камітэту пры Кангрэсе, рашэньне аб’яднаць 2 законапраекты было прынятае для таго, каб прысьпешыць і палегчыць прыняцьце Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі. Магчыма, што пасьля сёньняшняга галасаваньня ў Камісіі, Акт Аўтарызацыі Міжнародных зносін, які ўключае і палажэньні беларускага Акту, будзе прадстаўлены на галасаваньне ўсяе Палаты ўжо ў чэрвені.

Сама назва “Акт аб Дэмакратыі ў Беларусі” зьнікла. Цяпер усе асноўныя палажэньні дакумэнту ўвайшлі як разьдзел 15 Акту Аўтарызацыі. Зьмякчыліся і некаторыя фармулёўкі. Так, напрыклад, сума дапамогі 40 мільёнаў даляраў, якая фігуравала ў Акце аб Дэмакратыі ў Беларусі, была перафармуляваная на “неабходную суму”. Аднак дакумэнт захаваў палажэньні пра дапамогу недзяржаўным арганізацыям і мэдыям ды санкцыі ў дачыненьні да рэжыму. Таксама захаваліся палажэньні, якія вымагаюць ад прэзыдэнта ЗША справаздачы аб продажы і дастаўцы беларускім рэжымам зброі і тэхналёгій. Нагадаю, што Сэнацкая вэрсыя законапраекту застаецца пакуль нязьменнай. Так што канчатковы законапраект можа яшчэ некалькі разоў зьмяніцца ў працэсе праходу праз інстанцыі Палаты прадстаўнікоў і Сэнату.

Варта таксама дадаць, што Дзярждэпартамэнт, які займаецца вызначэньнем замежнай палітыкі ЗША, цалкам падтрымлівае гэтую ініцыятыву Кангрэсу.

XS
SM
MD
LG