Гаворыць судырэктарка Фэстывалю, беларуска з Парыжу Вірджынія Шыманец:
(Шыманец: ) “Мы даведаліся, што Тэатар беларускай драматургіі не прыедзе. Мы так зразумелі, што галоўны аргумэнт – быццам “ёсьць палітычная напружанасьць”, і што беларуская дзяржава радзіць ім не выяжджаць. Гэта значыць, што беларуская дзяржава палітызуе наш фэстываль, і гэта адмоўна ўплывае на ўсё, што мы робім.
Мы павінны былі зьмяніць нашу праграму, бо некаторыя спэктаклі ня могуць іграцца. Мы хацелі таксама знайсьці мастацкі адказ на гэты факт. Мы не прымаем таго, каб нашыя мастацкія акцыі былі так палітызаваныя. Наш фэстываль не палітычны. Наш намер – паказаць і падтрымліваць артыстаў, яны робяць справу, якая тычыцца не палітыкі, а душы чалавека.
Мы зьмянілі праграму. 17 траўня будзе праводзіцца вялікая вечарына, мы будзем паказваць фотаздымкі, якія здымалі ў Беларусі. Беларускія акторы, якія ня мелі магчымасьці выбіраць, якія мелі надзею прыехаць у Францыю, будуць усё ж сымбалічна з намі. Францускія акторы, якія працавалі зь імі, будуць выступаць на сцэне і гаварыць па-француску тэксты спэктакля, які не адбудзецца, каб паказаць, што яны салідарныя.
З гэтым калектывам мы мелі прафэсійны кантракт. Тэатар павінен быў парушыць гэты кантракт. Падпісаны кантракт у нас лічыцца вельмі сур’ёзным дакумэнтам. Я яшчэ ня ведаю, як мы будзем рэагаваць фінансава, але наш намер: ня шкодзіць тэатру.
Усё гэта паказвае, як цяжка цяпер працаваць у Беларусі”.