Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ХАЦЕЛІ Б ГАРАДЖАНЕ ПАВЯЛІЧЫЦЬ СВАЕ ЗЯМЕЛЬНЫЯ НАДЗЕЛЫ НА ЛЕЦІШЧАХ?


Галіна Абакунчык, Менск

Частка апытаных мінакоў казалі, што маюць карысьць ад працы на лецішчах, але хутчэй маральную, чым практычную. Бальшыня ж заявілі, што праца на зямлі сталася цяпер нявыгаднай.

(Спадар: ) “Я вельмі рэдка бываю на лецішчы – нявыгадна. Далёка езьдзіць, дарагая дарога – гэта па-першае. Усё трэба купіць – хімікаты й гэтак далей. Таму лецішча – гэта ня дрэнна, калі грыбны сэзон, але няма выгады займацца лецішчам”.

(Спадарыня: ) “Лецішча – гэта цяжкая праца”.

(Карэспандэнтка: ) “А выгадная?”

(Спадарыня: ) “Мне не, ня выгадная. Але я люблю сваю маму, таму ёй дапамагаю”.

(Спадар: ) “Праца на зямлі здароўе дае чалавеку. Той чалавек, які не працуе, той хілы й здароўя ў яго няма. А на сьвежым паветры калі працуеш, тады й здароўе маеш, і ўсё маеш”.

(Спадарыня: ) “Саджаем градкі, зеляніну розную – ўсяго патроху. Працую, працую, а прыдуць – украдуць і няма нічога”.

(Спадарыня: ) “Вельмі нявыгадна. Дарагія квіткі. Усё трэба купіць: і плёнка дарагая, і насеньне дарагое – то гэта ўжо становіцца нявыгадна”.

Пераважная бальшыня мінакоў казалі, што з розных прычынаў не жадаюць павялічваць свае зямельныя надзелы, а некаторыя хацелі б адмовіцца нават ад цяперашніх.

(Спадар: ) “У мяне без аднаго мэтра – пяць сотак”.

(Карэспандэнтка: ) “А калі б давалі больш, вы ўзялі б ці не?”

(Спадар: ) “Не, калі б яшчэ соткі 2-3 – нармалёва было б. А калі больш – не, не пацягнуў бы. Тады ўжо й не адпачываў бы”.

(Спадарыня: ) “Я й ад гэтых сотак адмовілася б, каб хапала грошай. Усё сыходзіць: і праца, і пэнсія, а аддачы ніякай”.

(Карэспандэнтка: ) “Калі б давалі больш сотак, вы пагадзіліся б ці не?”

(Спадарыня: ) “Не. Ня ведаю, ці буду я нават сёлета там працаваць, бо працуеш, а прыходзяць і скрадаюць”.

(Спадар: ) “Лецішча – гэта для пажылога пакаленьня, а моладзі там няма”.

(Карэспандэнтка: ) “А калі б вам прапанавалі больш сотак, ці ўзялі бы?”

(Спадар: ) “Не. Не, не, не”.

(Карэспандэнтка: ) “Калі б вам давалі больш сотак, узялі б ці не?”

(Спадарыня: ) “Давайце мне, дык я не вазьму”.

(Карэспандэнтка: ) “Калі б у вас была магчымасьць узяць больш зямлі, ці ўзялі б?”

(Спадар: ) “Не. Дастаткова нам і гэтай зямлі. Бо праца на зямлі – гэта нялёгкая праца. Лепш на заводзе якім рабіць”.

(Карэспандэнтка: ) “Калі б вам сёньня давалі яшчэ нейкі кавалак зямлі, ці ўзялі б?”

(Спадар: ) “Не. Было яшчэ 5 сотак, але адмовіўся – вельмі цяжка. І не заўсёды вагадная праца”.

Да сказанага дадам, што ніводзін з маіх выпадковых суразмоўцаў не заявіў, што хацеў бы мець на сваім лецішчы яшчэ большы кавалак зямлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG