Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“УКРАІНА І БЕЛАРУСЬ ЯК МОСТ ПАМІЖ РАСЕЯЙ І ЭЎРАЗЬВЯЗАМ”


Ул. інф.

Сёлетняя брульская сустрэча – шостая – мае яшчэ адну асаблівасьць. Да мінулага году ў Брулі ладзілі выключна двухбаковую нямецка-беларускую імпрэзу.Тое, што цяпер на форуме прадстаўлены трэці ўдзельнік — Украіна, ёсьць, паводле нямецкіх аналітыкаў, добрай прыкметай. Гэта азначае, што досьвед двухбаковых дачыненьняў паміж Беларусьсю і Нямеччынай пашырыўся, што Нямеччына, а разам зь ёй і Заходняя Эўропа становіцца больш уважлівай да Беларусі і ўжо ня бачыць у гэтай краіне выключна ўсходнеэўрапейскага аўтсайдэра.

Мяркуецца, што заўтра падчас працы шматлікіх сэкцыяў у пытаньнях менскага офісу АБСЭ, гуманітарнай дапамогі, аздараўленьня дзяцей, наступстваў Чарнобыльскай катастрофы дый іншых можна будзе пачуць пра тыя новыя падыходы, якія Эўразьвяз распрацоўвае ў дачыненьні да Беларусі і Ўкраіны.

Ёсьць меркаваньні, што цяпер многія эўрапейскія палітыкі схільныя бачыць ня толькі палітычныя і эканамічныя адрозьненьні паміж Беларусьсю і Ўкраінай і на аснове гэтага ствараць прэфэрэнцыі для пэўнай краіны. Размова ідзе пра тое, што цяпер для абедзьвюх краін надзвычай актуальны пошук у гэтак званым эўрапейскім доме, што і Ўкраіна, і Беларусь прэтэндуюць на ролю мосту паміж Расеяй і Эўразьвязам. Адзначаецца, што ў абедзьвюх краінах створаны падмурак для грамадзянскай супольнасьці.

Вялікі ўплыў на зьмену мэнтальнасьці, псыхалёгіі, жыцьцёвых арыенціраў насельніцтва робяць шматлікія недзяржаўныя арганізацыі. Менавіта так лічыць вядомы нямецкі палітык, віцэ-старшыня Ландтагу Шлезьвіг-Гальштпайн, сябра нямецка-беларускага таварыства Габрыэла Кётшаў:

(Кётшаў: ) “Сама я зь вялікай цікавасьцю чакаю пачатку працы ў рабочых групах. Дагэтуль прынята было гаварыць пра розныя падыходы Захаду да Ўкраіны і Беларусі. Цяпер у зьвязку з пашырэньнем Эўразьвязу вакол пытаньняў гэтых дачыненьняў будзе весьціся вялікая дыскусія. Лічу, што Беларусь сёньня нават больш блізкая да Нямеччыны, чым Украіна. Гэта зьвязана з той плённай працай у гуманітарнай сфэры, якая на працягу апошніх дзесяці гадоў зьвязвае нашыя краіны. Аднак гэта маё асабістае меркаваньне”.

Заўтра ў часе працы гэтак званых круглых сталоў спадарыня Кётшаў будзе мадэратарам рабочай групы ў пытаньнях, зьвязаных з працай менскага офісу АБСЭ.

(Кётшаў: ) “Я толькі што гутарыла з амбасадарам Гайкенам, і мы абмяркоўвалі зь ім ягоны заўтрашні даклад. Я асабіста параіла яму скараціць прамову, а лепш больш часу прысьвяціць адказу на пытаньні. Я ведаю, што на нашую сустрэчу прыйдзе больш за ўсё ўдзельнікаў, у тым ліку шматлікіх крытыкаў новай лініі АБСЭ. Мне падаецца, што заўтра мусіць прагучаць як мага болей крытыкі, каб мы маглі абмеркаваць усе самыя вострыя пытаньні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG