“Нельга, каб фашысты праводзілі свае канцэрты напярэдадні Дня Перамогі ў краіне, якая ў часе другой усясьветнай вайны згубіла кожнага чацьвертага свайго грамадзяніна”, — лічыць лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец.
Маладафронтаўцаў асабліва абурае тое, што шыкоўнае памяшканьне канцэртнай залі “Менск” прадстаўленае “Гражданской обороне” кіраўніцтвам справаў прэзыдэнта. Ня так даўно аршанскі райкам БРСМ арганізаваў у сваім горадзе канцэрт яшчэ аднаго маскоўскага фашыстоўскага гурту “Коловрат”.
Малады Фронт заяўляе, што пакідае за сабой права даць адпор нацысцкаму шабашу.
Гэта ня першы прыезд у Беларусь “Гражданской обороны”. У 1997 годзе гэты гурт ужо спрабаваў арганізаваць свой канцэрт у Менску, але тады ён не адбыўся.