Як паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Навасяд, яму стала вядома, што сталічная пракуратура зьвярнулася ў пракуратуру Беларусі з прапановай не заводзіць крымінальную справу.
Трое дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — Уладзімер Навасяд, Уладзімер Парфяновіч і Валеры Фралоў, якія былі назіральнікамі, выявілі неадпаведнасьць паміж зьвесткамі, што паступілі ў раённую выбарчую камісію з чатырох участковых камісіяў, і копіямі пратаколаў, якія яны атрымалі ў гэтых жа камісіях адразу пасьля падліку галасоў. Розніца складае 600 галасоў на карысьць кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Мельнікава. Гэтага яму хапіла б для перамогі. Аднак афіцыйна вырашана, што выбары ў Малінаўскай акрузе не адбыліся.
Дэпутаты-назіральнікі дамагаліся, каб пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу і пакарала вінаватых у фальшаваньні вынікаў выбараў.