У размове амбасадар Стэфан Шмялеўскі сказаў, што выконвае даручэньне свайго ўраду — маральна падтрымліваць ахвяры рэжыму. У ягоных абавязках таксама сачыць за парушэньнямі свабоды слова ў Беларусі. Для яго стала навіной тое, што Маркевіч і Мажэйка пасьля знаходжаньня ў папраўчых установах не былі цалкам вызваленыя, і тое, што пасьля сканчэньня вызначаных судом тэрмінаў журналісты яшчэ цягам двух гадоў будуць мець пэўныя абмежаваньні свабоды.
М.Маркевіч і П.Мажэйка расказалі амбасадару, што нядаўна наведалі ў Баранавічах галоўнага рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча, які таксама пакараны за паклёп на А.Лукашэнку. Яны паведамілі, у якіх умовах ён знаходзіцца.