Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК АВАРЫЯ НА ЧАЭС ПАЎПЛЫВАЛА НА ЖЫЦЬЦЁ КОЖНАГА БЕЛАРУСА?


Галіна Абакунчык, Менск

(Жанчына: ) “Я адчуваю, што маё здароўе вельмі кепскае пасьля Чарнобыльскай аварыі. У мяне было запаленьне лімфавузлоў, хварэла год... Таксама зараз даводзіцца зьвяртацца да лекараў, і на дзіцяці сказваецца, выпадаюць валасы, гастрыт. Здаецца, што гэта зьвязанае з Чарнобылем”.

(Іншая жанчына: ) “У 1996 годзе я апынулася ў анкалягічным дыспансэры. Таксама кожную сям’ю закранула праблема Чарнобыля. Адлюстравалася на здароўі, асабліва ракавыя захворваньні. На дзецях, якія нарадзіліся пасьля Чарнобыля. Ведаю статыстыку, і ведаю становішча”.

(Пажылая жанчына: ) “Канечне адчулі. Адчуваецца нейкая млявасьць, слабасьць. Заўсёды над галавой гнёт гэты. Заўсёды думаеш, каб зьесьці нешта чыстае... У лесе задумваешся ці ўзяць гэты грыб, ці ня ўзяць... Гэта вельмі нядобрая справа”.

Некаторыя з апытаных мінакоў казалі, што непасрэдна ў сваім асабістым жыцьці ўплыў Чарнобыльскай трагедыі не адчулі, аднак зьведалі бяду праз сваіх сваякоў ці знаёмых.

(Мужчына: ) “Мая дачка пацярпела. Часта ходзіць да лекараў. Я стараюся ня жыць на той тэрыторыі, якая была забруджаная пасьля Чарнобыльскай трагедыі. Каб папраўляць здароўе, я зьяжджаю за мяжу. Толькі таму, што яна вучыцца тут, я не забіраю яе з сабой”.

(Жанчына: ) “Напрыклад, з маіх родных многія захварэлі, шчытавідка... Паўплывала менавіта трагедыя Чарнобылю”.

(Мужчына: ) “Я адчуваю па сабе, што я жыву ў вельмі небясьпечнай экалягічнай абстаноўцы. І зараз не сакрэт, што і нашыя вядучыя мэдыкі таксама прызнаюць, што жыцьцё ў жыхароў нашай рэспублікі пагоршылася”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG