Судзьдзя Чыгуначнага раённага суду Сьвятлана Туфан прызнала чатырох пікетоўцаў парушальнікамі закону пра правядзеньне вулічных акцыяў, а старшыню віцебскай філіі Грамадзкага аб'яднаньня імя Г. Карпенкі Сяргея Васенку абвінаваціла ў арганізацыі апазацыйнае акцыі. Судовы працэс над ім яшчэ ня завершаны.
Дарэчы, асуджаныя ўдзельнікі пікету панесьлі ня толькі грашовыя выдаткі: міліцыянты, якія іх затрымалі 6-га красавіка, недзе “згубілі” каля паўсотні паасобнікаў прававой літаратуры, выдадзенай на грошы ААН ды канфіскаванай у пікетоўцаў у часе затрыманьня.