Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РОК-КАРОНА 2002: ГРУПА "КРАМБАМБУЛЯ"

Ул. інф.

Пераможцамі ў галоўных намінацыях зрабіліся:

1. Выканаўца году: група "Крамбамбуля" (намінаваліся N.R.M., этна-трыё “Тройца");

2. Альбом году: "Крамбамбуля" (намінаваліся: "Дом культуры" N.R.M., "Чужыя дзеўкі" ад "Палаца", "Журавы" ад "Этна-трыо Тройца");

3. Прадусар году: Адам Старповіч, Андрэй Халадзінскі, Руслан Макараў – праект "Personal Depeche" (намінаваліся: "Крамбамбуля" – Ганна Вольская, "Легенды Вялікага княства" – Віталь Супрановіч, Арына Вячорка);

4. Песьня году: "Абсэнт" ("Крамбамбуля"), намінаваліся: "Лампа" ад групы "Impat", "Web-дизайн" ад J_морса;

5. Адкрыцьцё году: група "Куклы" (намінаваліся J_морс, "Чехов");

6. Кліп году: "Юность" ад "Ляпис Трубецкой" (рэжысэр Ігар Пашкевіч), намінаваліся: "Stop Business" ад "Безь білета", "Абсэнт" ад "Крамбамбулі", "Калыханка" ад Сашы і Сірожы.

7. Падзея году: адкрыцьцё Першага музычнага каналу.

Апрача таго, былі прызначаныя спэцыяльныя прызы. Фірма "Дайнова" ўзнагародзіла прызам "Традыцыя і сучаснасьць" групу "Стары Ольса"; найлепшым музычным сайтам году прызнаны www.pesnyary.com, аўтар – Фёдар Караленка.
XS
SM
MD
LG