Днямі Аляксандар Мілінкевіч адаслаў ліст у міністэрства інфармацыі. У ім тлумачыцца, што “Ратуша”—“некамэрцыйнае, непрыбытковае, дабрачыннае аб’яднаньне, якое не вядзе гаспадарчай дзейнасьці”. Тым часам, як палажэньне аб ліцэнзаваньні паліграфічнай дзейнасьці датычыць толькі суб’ектаў гаспадараньня. Гаворыць намесьнік старшыні аб’яднаньня Фэлікс Гавін:
(Гавін:) “Я думаю, што на сёньняшні дзень галоўнае, каб людзі, арганізацыі, якія атрымоўвалі падтрымку, атрымоўвалі яе і надалей. Гэта зараз нашая падставовая задача. Што датычыць самога суду, нашых дзеяньняў, зьвязаных з гэтым, я думаю, што зараз яшчэ рана казаць, што мы будзем рабіць. У нас плянуецца паседжаньне нашай арганізацыі, на якім мы будзьма супольна вызначаць стратэгію нашых дзеяньняў”.
Грамадзкае аб’яднаньне “Ратуша” існуе дакладна сем гадоў. Апошнім часам аб’яднаньне аказвала разнастайную дапамогу прыблізна ста арганізацыям ды ініцыятывам, у тым ліку незарэгістраваным, і ў Горадні, і ў райцэнтрах. Дзяржаўныя органы не аднойчы давалі папярэджнаньні і рабілі ператрусы ў памяшканьні “Ратушы”.