Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКАГА АПАЗЫЦЫЯНЭРА БАРЫСА ХАМАЙДУ СУДЗЯЦЬ ЗА ВЫКАЗВАНЬНІ СУПРАЦЬ САДАМА ХУСЭЙНА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

У часе судовага разьбіральніцтва спадар Хамайда пацьвердзіў, што сьвядома выйшаў да “Сіняга дому” са сваім плякатам, каб выказаць сваё стаўленьне да вайны ў Іраку.

Пасьля гэтае заявы судзьдзя Сьвятлана Туфан палічыла неабходным перапыніць судовы працэс, каб выклікаць у суд яшчэ двух пікетоўцаў, затрыманых разам з Барысам Хамайдам – Уладзімера Плешчанку, які стаяў ля “Сіняга дому” зь бел-чырвона-белым сьцягам, ды Аляксандра Салаўяна, які трымаў плякат са словамі “Амерыка, дапамажы й нам пазбавіцца ад дыктатуры Лукашэнкі ды саюзу з крымінальнай Расеяй”.

Судовы працэс ужо над трыма ўдзельнікамі пікету будзе працягнуты днямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG