Гэтыя кадравыя зьмены адбыліся з ініцыятывы новага, прызначанага 2 месяцы таму начальніка МУС Віцебскага аблвыканкаму Вячаслава Яўстаф’ева, які прызнаў працу шмат якіх міліцэйскіх падразьдзяленьняў нездавальняючай, а крымінагенную абстаноўку ў вобласьці “складанай ды трывожнай”.
У часе адмысловае прэсавае канфэрэнцыі спадар Яўстаф'еў зазначыў, што на гэтым кадравыя ператрусы ў міліцэйскіх структурах ня скончаныя. У першую чаргу таму, што колькасьць злачынстваў на Віцебшчыне расьце, тым часам як у шэрагах прафэсійных змагароў зь імі выкрываецца ўсё болей фактаў хабарніцтва, парушэньняў службовае дысцыпліны ды іншых злоўжываньняў.