Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“АЛІЕЎ ШМАТ РАЗОЎ ПАДАЎ І ЎЗЬНІМАЎСЯ”


Гутарыў Віталь Тарас

(Міхаэлі: ) “Тое, што адбылося ўчора ў Палацы Рэспублікі падчас выступу азэрбайджанскага прэзыдэнта, выклікала шок у насельніцтва Азэрбайджану. Бо гэта было ўпершыню, каб людзі ўбачылі на экрнанах сваіх тэлевізараў, як прэзыдэнт двойчы губляе прытомнасьць. Яны прывыклі яго бачыць бадзёрым і здаровым. За апошнія гады Гейдар Аліеў некалькі разоў быў на лекаваньні, і месяц таму назад яму зрабілі апэрацыю. Але ён увесь час імкнуўся даказаць, што ён у стане узначальваць Азэрбайджан яшчэ шмат гадоў. І ён выставіў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца сёлета ў кастрычніку. Але пасьля ўчорашняга інцыдэнту амаль усе палітычныя аглядальнікі ў Баку, ды й ня толькі яны адны, ужо ня вераць, што ў Аліева хопіць фізычных сілаў працягваць выкананьне сваіх абвавязкаў. Зараз дыскутуюцца розныя варыянты пераходу ўлады да кагосьці іншага. Але мне здаецца, што рабіць гэткія прагнозы дачасна. Я ведаю Аліева, і ведаю ягоную біяграфію. Я ведаю, што з 76-га году ён не аднойчы падаў і ўзьнімаўся. Праўда, зараз яму 80 гадоў, і ён нездаровы – гэта рэальнасьць. Але трэба пачакаць яшчэ некалькі дзён, каб убачыць, што будзе далей”.

Гэта быў камэнтар дырэктара азэрбайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода адносна інцыдэнту з прэзыдэнтам Гейдарам Аліевым, які двойчы страціў прытомнасьць падчас учорашняга публічнага выступу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG